У Беларусі вырасце базавая стаўка
- 23.11.2026, 19:39
З 1 студзеня 2027 года.
З 1 студзеня 2027 года павялічацца памеры мінімальнай заработнай платы, а таксама базавай стаўкі, якая прымяняецца для аплаты працы ў бюджэтнай сферы.
Адпаведную пастанову 23 лістапада падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.
Месячная мінімальная заработная плата з 1 студзеня складзе 964 рублі (цяпер — 858 рублёў), базавая стаўка — 324 рублі (цяпер — 300 рублёў).