Прэм’ер Венгрыі плануе наведаць Украіну
ФОТА: GETTY IMAGES
Петер Мадзяр прыедзе ў Закарпацкую вобласць.
Прэм’ер-міністр Венгрыі Петер Мадзяр паведаміў, што неўзабаве накіруецца ў Закарпацкую вобласць на захадзе Украіны. Пра гэта піша агенцтва Reuters.
«З пачатку вайны ніводзін венгерскі прэм’ер-міністр не наведваў венграў на Закарпацці. Гэта хутка зменіцца, калі я вярнуся на Закарпацце ў якасці прэм’ер-міністра», — сказаў ён.
Мадзяр заявіў, што наведае ўкраінскі рэгіён, каб падтрымаць этнічную венгерскую меншасць, якая там пражывае.