23 лiстапада 2026, панядзелак, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Канадзе адбудзецца сустрэча з Андрэем Саннікавым

У Канадзе адбудзецца сустрэча з Андрэем Саннікавым
АНДРЭЙ САННІКАЎ

Яна адбудзецца ў Таронта 25 лістапада.

У Таронта 25 лістапада адбудзецца сустрэча з лідарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэем Саннікавым.

Мерапрыемства арганізуе аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў у Канадзе імя К. Акулы». Сустрэча стане магчымасцю для прадстаўнікоў беларускай дыяспары пазнаёміцца з Андрэем Саннікавым, пачуць яго аповед пра асабісты і палітычны шлях, абмеркаваць актуальныя пытанні беларускай павесткі і будучыні краіны.

Асаблівае месца ў размове можа заняць гісторыя, прадстаўленая Андрэем Саннікавым у кнізе «Мая гісторыя. Беларуская «амерыканка» або выбары пры дыктатуры», прысвечанай яго жыццёваму і палітычнаму досведу.

Сустрэча адбудзецца ў сераду, 25 лістапада 2026 года, у Беларускім Цэнтры ў Таронта.

Дата: 25 лістапада 2026 года

Пачатак: 19:30

Месца: Беларускі Цэнтар

Адрас: 524 St. Clarens Ave, Таронта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲