24 лiстапада 2026, aўторак, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атака на флот РФ знутры: як спецназ ЗСУ дасягнуў поспеху каля ўзбярэжжа Лівіі

Атака на флот РФ знутры: як спецназ ЗСУ дасягнуў поспеху каля ўзбярэжжа Лівіі
Ілюстратыўнае фота

Патоплены ваенны карабель і сухагруз, знішчаны верталёт Ка-27.

Украінскі спецназ правёў аперацыю супраць расійскіх ваенных суднаў каля ўзбярэжжа Лівіі, патапіўшы карвет «Меркурый» і пашкодзіўшы сухагруз «Ангара». Для атакі выкарысталі сем марскіх дронаў з выбухоўкай, якія запусцілі з мацярынскага судна ў Міжземным моры. Аперацыя стала вынікам шматмесячнага назірання за расійскімі караблямі, піша The Wall Street Journal (пераклад — сайт Charter97.org).

Украінскія аператыўнікі адсочвалі перамяшчэнні ваенных і камерцыйных суднаў, звязаных з Расіяй. Дроны атакавалі мэты перад світаннем у нядзелю. Расійскія верталёты і катэры спрабавалі спыніць беспілотнікі, аднак тыя дабраліся да караблёў. Паводле слоў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, падчас аперацыі таксама быў знішчаны верталёт Ка-27.

«Украінцы заўсёды былі вядомыя тым, што гатовыя выходзіць за звыклыя рамкі», — заявіў эксперт брытанскага Каралеўскага аб’яднанага інстытута абарончых даследаванняў Джалель Харшауі.

Расія нарошчвае ваенную прысутнасць у Лівіі

Зяленскі паведаміў, што сухагруз «Ангара» перавозіў зброю. Крэмль заявіў, што прыняў да ведама яго словы. Урад у Трыпалі асудзіў атаку, запатрабаваў тлумачэнняў і падкрэсліў, што не дазваляў замежным сілам праводзіць ваенныя аперацыі на тэрыторыі краіны.

Усходняя частка Лівіі знаходзіцца пад кантролем генерала Халіфы Хафтара, якога падтрымлівае Масква. Спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што расійскія судны дастаўлялі ваенную тэхніку ў порт Тобрук у суправаджэнні караблёў ВМФ.

Паводле звестак крыніц WSJ, украінскія аператыўнікі і раней праводзілі дыверсіі супраць звязаных з Расіяй суднаў у Міжземным моры. У мінулым годзе яны вывелі з ладу як мінімум тры такія караблі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲