24 лiстапада 2026, aўторак, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова намерваецца ўвесці санкцыі супраць Беларусі

Малдова намерваецца ўвесці санкцыі супраць Беларусі
Ілюстрацыйнае фота

Кішынёў ужо распрацоўвае дарожную карту.

Малдова пачала падрыхтоўку да далучэння да санкцый Еўрасаюза супраць РФ і Беларусі, распачаўшы распрацоўку дарожнай карты, якая будзе прынята да канца студзеня 2027 года. Пра гэта піша партал NewsMaker са спасылкай на Міністэрства замежных спраў краіны.

«Дарожная карта павінна забяспечыць стварэнне нарматыўнай базы і нацыянальных механізмаў для будучага далучэння краіны да двух найбольш складаных санкцыйных рэжымаў ЕС — сектаральных абмежавальных мер супраць Расіі, а таксама сектаральных і індывідуальных санкцый супраць Беларусі», — гаворыцца ў тэксце.

У аснове дакумента — ацэнка сацыяльна-эканамічных наступстваў далучэння да рэстрыкцый. Туды ўключаць меры па змякчэнні магчымага негатыўнага эфекту, вызначыўшы ўразлівыя месцы, магчымасці для адаптацыі і сферы, якія патрабуюць умяшання дзяржавы, піша партал.

6 лістапада прэм’ер-міністр Малдовы Васіль Тофан дапусціў, што Кішынёў увядзе візы для грамадзян Беларусі, паколькі гэтага патрабуе працэс еўраінтэграцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲