Лукашэнка ўсё больш раздражняе ўкраінцаў
1- Аляксей Копыцька
- 25.11.2026, 12:07
Сур'ёзна ўспрымаць яго запэўніванні — недарэчна.
Першым уварваўся у дыскусію пра мір таварыш Лукашэнка. Ён заявіў, што, вядома, ва ўсім вінаватая Украіна, а Пуцін нібыта перамагае ваенным шляхам. Але Лукашэнка гатовы выступіць гарантам бяспекі прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і разам з ім паляцець у Маскву на размову да Пуціна.
Па-першае, саромеюся нагадаць, што апошнім, каму Лукашэнка з падачы Крамля даваў гарантыі бяспекі, быў ваенны злачынца Яўген Прыгожын, калі ён цалкам мог расхістаць Расію. Нават Кадыраў тады пасаромеўся. А Рыгоравіч — не. Але нешта пайшло не так.
Сур'ёзна ўспрымаць запэўніванні Лукашэнкі, асабліва — у дачыненні да Расіі, ужо даўно недарэчна. Рыгоравіч прагматычна выконвае абавязацельствы толькі калі разумее, што інакш будзе горш.
Па-другое, мінскі вождзь апошнім часам забываецца і перагінае з фамільярнасцю. Гэта зразумела — расіяне фізічна кантралююць яго блізкіх, варыянтаў тут не асабліва.
Вузкае месца ў тым, што Лукашэнка ўсё больш раздражняе ўкраінцаў. Практыка паказвае, што ўкраінцы імкліва страчваюць раней бязмежную талерантнасць, і іх лепш не раздражняць.
Былы дарадца міністра абароны Украіны Аляксей Копыцька, «Фэйсбук»