У Крэмлі пракаментавалі абсурдную прапанову Лукашэнкі Зяленскаму
1- 25.11.2026, 15:53
Фота: EPA
Пазіцыю Масквы агучыў Пяскоў.
Афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў назваў «вельмі добрай» прапанову Аляксандра Лукашэнкі суправадзіць украінскага лідара Уладзіміра Зяленскага у Маскву для ўдзелу ў перамовах.
«Вядома, што Лукашэнка неаднаразова казаў пра сваю гатоўнасць аказаць пасіўнае садзейнічанне ва ўрэгуляванні гэтага канфлікту. І, дарэчы, вельмі добрая прапанова для Зяленскага. Але, як мы ведаем, яна яму не спадабалася», — сказаў Пяскоў у каментары «Известиям».
Нагадаем, Лукашэнка заявіў, што гатовы быць «гарантам бяспекі» для Уладзіміра Зяленскага на перамовах у Маскве.
Прэзідэнт Украіны назваў выказванне Лукашэнкі несур'ёзным.
«Ведаеце, проста людзі засмечваюць інфармацыйны эфір абсалютна неканструктыўнымі прапановамі, якія дакладна не прывядуць да заканчэння вайны», — адзначыў Зяленскі.
Раней украінскі прэзідэнт неаднаразова заяўляў, што перамовы пра мір немагчымыя ні ў Маскве, ні ў Мінску.