За дзень сем самалётаў у Еўропе атрымалі паведамленні аб пагрозе выбуху
2- 3.11.2026, 19:27
Усе яны аказаліся ілжывымі.
Сем самалётаў, што выконвалі рэйсы паміж еўрапейскімі гарадамі, 3 лістапада атрымалі паведамленні аб пагрозе выбуху, усе яны аказаліся ілжывымі, паведамляе The Guardian.
Два самалёты накіроўваліся ў Варшаву, яшчэ па два — у Рым і Сафію. Адно паведамленне аб пагрозе паступіла адносна рэйса з Манчэстэра ў іспанскую Мурсію.
У прыватнасці, самалёт LOT Polish Airlines, што ляцеў з лонданскага аэрапорта Хітроў у Варшаву, накіравалі ў аэрапорт Варшава-Модлін. Паведамленне аб пагрозе таксама атрымалі на борце рэйса SAS з Капенгагена ў Варшаву.
Астатнія пяць выпадкаў датычыліся самалётаў Ryanair. Ідзе пра рэйсы з Манчэстэра ў Мурсію, з Лісабона і Дубліна ў Рым, а таксама з Лісабона і Дубліна ў Сафію.
3 лістапада самалёт Boeing 737 MAX, што ляцеў з Лондана ў Варшаву,здзейсніў незапланаваную пасадку ў аэрапорце Варшава-Модлін пасля паведамлення аб пагрозе выбуху на борце. На борце самалёта знаходзіўся 181 чалавек.
Пасля пасадкі паветранае судна накіравалі на праверку сапёрамі, а пасажыраў перавялі ў тэрмінал аэрапорта. Аэрапорт часова прыпыніў працу.
Напярэдадні, 2 лістапада, самалёт авіякампаніі Wizz Air, што ляцеў з Лондана ў Сафію, здзейсніў вымушаную пасадку ў аэрапорце Будапешта з-за паведамлення аб пагрозе выбуху. Пасля прызямлення борт накіравалі на асобную стаянку для праверкі. Авіякампанія пацвердзіла інцыдэнт і паведаміла пра супрацоўніцтва з уладамі.