Ніжняя палата Кангрэса Парагвая адобрыла імпічмент прэзідэнта
1
Сам Санцьяга Пенья абвясціў, што сыходзіць у адстаўку.
Чальцы Палаты дэпутатаў Парагвая адобрылі працэдуру імпічменту прэзідэнта Санцьяга Пеньі. Канчатковае рашэнне аб запуску працэдуры будзе прымаць Сенат — другая палата парагвайскага парламента.
Сам Пенья каля гадзіны таму абвясціў, што сыходзіць у адстаўку пасля таго, як у краіне пачаўся фінансавы крызіс. Дэпутаты ўсклалі адказнасць на яго і на віцэ-прэзідэнта Педра Алліяна. Вотум недаверу віцэ-прэзідэнту, аднак, адклікалі з-за недахопу галасоў.
Фінансавы крызіс, што перарос у палітычны, звязаны са спыненнем працы Ueno Bank — найбуйнейшага ў краіне лічбавага банка, які абслугоўвае каля 60% дарослага насельніцтва краіны. Цэнтральны банк на пачатку лістапада распачаў працэдуру банкруцтва кампаніі: рэгулятар прызнаў арганізацыю неплацежаздольнай. Сам Пенья да сакавіка 2025 года быў дзелавым партнёрам Grupo Vzquez, якой належыць банк.