5 лiстапада 2026, Чацвер, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусы, вы ўнікальны народ»

4
«Беларусы, вы ўнікальны народ»

Гэта адчувае кожны, хто прыязджае ў нашу краіну.

Расіянка падзялілася ў сацыяльнай сетцы Threads сваімі ўражаннямі пра Беларусь.

«Дзякуючы аднаму трактарысту, мой профіль у адным тредзе ахапіў пераважна аўдыторыю з Беларусі, — піша яна. — Вы ўсе толькі пацвердзілі маё меркаванне пра тое, наколькі вы — унікальны, цудоўны, светлы і добры народ.

Зайшла ў профіль амаль кожнага, хто паставіў лайк або нешта напісаў. Шчасце! Вы ўсе такія цудоўныя!

Я была ў вас у гасцях, адчула на сабе тое, што цяпер апісваю вышэй, а сёння вярнулася ў тыя свае пачуцці».

Аўтарка допісу выклала фотаздымкі, якія зрабіла ў Мінску падчас апошняй паездкі, і дадала:

«Мінск — выдатны горад! У мільён разоў лепшы за Маскву ва ўсім. Калі б не зарплата, я б адразу пасля сваёй першай паездкі пераехала ў Мінск».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲