5 лiстапада 2026, Чацвер, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі адмовіўся запрашаць Пуціна на саміт G20 у Манчэстэры

2
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі адмовіўся запрашаць Пуціна на саміт G20 у Манчэстэры
Энды Бернэм

Саміт адбудзецца ў лістападзе 2027 года.

Дыктатара Расіі Уладзіміра Пуціна не запросяць на саміт G20, які адбудзецца ў Вялікабрытаніі ў 2027 годзе, заявіў брытанскі прэм’ер-міністр Энды Бернэм у інтэрв’ю The Economist, паведамляе Reuters.

На пытанне, ці атрымае расійскі прэзідэнт запрашэнне, Бернэм адказаў: «Не».

Саміт адбудзецца ў лістападзе 2027 года ў Манчэстэры. Раней Бернэм займаў пасаду мэра Вялікага Манчэстэра.

Расія застаецца сябрам G20, нягледзячы на спробы заходніх краін ізаляваць яе пасля пачатку вайны ва Украіне, адзначае Reuters. Кіраўнікі краін-гаспадароў традыцыйна запрашаюць на штогадовы саміт усіх удзельнікаў аб’яднання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲