У Германіі разыскваюць беларуса, які з'ехаў на заробкі
- 6.11.2026, 1:53
Ён не выходзіць на сувязь больш за два тыдні.
У Германіі разыскваюць 42-гадовага беларуса Віталя Шышко, які з'ехаў туды на заробкі і з 20 кастрычніка не выходзіць на сувязь з роднымі. Апошні раз мужчына звязваўся з блізкімі з нямецкага Мангейма, а з 24 кастрычніка яго тэлефон адключаны. У Беларусі Віталя чакаюць двое дзяцей.
Паводле слоў сваякоў, мужчына з'ехаў у Германію на заробкі. Звычайна ён падтрымліваў сувязь з сям'ёй, таму такое доўгае маўчанне выклікае ў блізкіх сур'ёзную трывогу. Што магло здарыцца з Віталём, пакуль невядома.
Родныя ўжо падалі заявы аб яго знікненні ў паліцыю Літвы і Польшчы — яны не выключаюць, што мужчына мог пакінуць Германію і накіравацца ў іншую краіну.
Прыкметы зніклага: рост 172 см, сярэдняга целаскладу, русыя валасы, блакітныя вочы. Мужчына можа мець патрэбу ў медыцынскай дапамозе.
Усіх, хто бачыў мужчыну або валодае інфармацыяй пра яго месцазнаходжанне, просяць паведаміць па тэлефоне +370 607 04 873 (таксама даступны WhatsApp) альбо напісаць у Telegram — @brutof.
.png)