Цягнік Брэст — Мінск зламаўся ў дарозе
- 9.11.2026, 19:07
Ён павінен быў прыбыць у сталіцу а 18.05.
Цягнік № 728, які выехаў з Брэста ў Мінск а 14.36, зламаўся ў дарозе і спыніўся на перагоне Гарадзея — Стоўбцы. Пра гэта паведаміла Беларуская чыгунка.
Цягнік павінен быў прыбыць у Мінск а 18.05.
«Беларуская чыгунка прымае ўсе магчымыя меры для арганізацыі дастаўкі пасажыраў. З гэтай мэтай на перагон накіраваны дапаможны лакаматыў. Прыблізны час спазнення цягніка на канчатковую станцыю складзе 2 гадзіны 30 хвілін», — паведамілі ў БЧ.