Двое украінскіх штурмавікоў узялі ў палон васьмярых акупантаў, «выкурыўшы» іх з бліндажа
1- 13.04.2026, 23:48
- 5,074
Відэа.
У сетцы з'явіліся кадры зачысткі бліндажа праціўніка штурмавікамі 1-га асобнага штурмавога палка.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, вораг спрабаваў пранікнуць у зону адказнасці Сіл абароны, аднак байцы выявілі рашыстаў і «выкурылі» іх з укрыцця гранатамі і стралковым агнём.
У выніку двое украінскіх штурмавікоў узялі ў палон васьмярых захопнікаў, якія цяпер папоўняць абменны фонд.
Таксама ў подпісе да відэа ўкраінскія абаронцы дадаюць:
«Гэта рэальны прыклад дакладнага ўзаемадзеяння разведкі, камандзіраў і стальнага характару байцоў 1-га штурмавога батальёна 1-га АШП імя Дзмітра Кацюбайлы. Яны хацелі зайсці незаўважанымі — замест гэтага папоўнілі абменны фонд».