Трамп пасварыўся з Мелоні
3- 15.04.2026, 16:42
- 4,394
Прэм'ер Італіі заступілася за Папу Рымскага.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў прэм'ер-міністра Італіі Джорджу Мелоні. У інтэрв'ю газеце Corriere della Sera ён сказаў, што быў шакаваны праз пазіцыю італьянскага прэм'ера ў дачыненні да вайны з Іранам.
«Я думаў, што яна смелая, але памыляўся. Яна разам з НАТА не хоча нам дапамагчы, не хоча дапамагчы пазбавіцца ад іранскай ядзернай зброі. Яна ўжо не такая, як раней, і Італія ніколі не будзе ранейшай: яе, як і ўсю Еўропу, забівае іміграцыя», — сказаў амерыканскі прэзідэнт.
Таксама ён адрэагаваў на тое, што прэм'ер-міністр Італіі падтрымала Папу Рымскага. Напярэдадні Трамп раскрытыкаваў Льва XIV, заявіўшы, што той «жахлівы ў знешняй палітыцы» і праяўляе слабасць у пытаннях злачыннасці. Пантыфік са свайго боку заявіў пра адсутнасць намераў спрачацца з прэзідэнтам ЗША і падкрэсліў, што «хтосьці павінен устаць і сказаць, што ёсць лепшы выхад», пакуль гіне мноства нявінных людзей. Яго падтрымала Мелоні, якая назвала словы Трампа недапушчальнымі.