24 красавiка 2026, Пятніца, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ сарвалі вербаванне студэнтаў універсітэта Кубані ў Расіі

8
ЗСУ сарвалі вербаванне студэнтаў універсітэта Кубані ў Расіі

Украінскія вайскоўцы нечакана выйшлі на відэасувязь.

Да канферэнцыі Кубанскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, дзе студэнтаў агітавалі падпісаць кантракт з Мінабароны, падключыліся Сілы абароны Украіны. Кадры апублікаваў канал Insider.

Вайсковец падключыўся да канферэнцыі, выдаючы сябе за расійскага салдата. Свой зварот ён пачаў з аповеду пра расійскіх дронаўодаў «Эрнеста» і «Гудвіна», якіх уласнае камандаванне ліквідавала, адправіўшы ў «мясны штурм».

Пасля гэтага баец прызнаўся, што з'яўляецца вайскоўцам ЗСУ і звярнуўся з кароткім паведамленнем да студэнтаў.

«Не дай бог вы прыйдзеце сюды, мне давядзецца вас забіць, кожнага, хто падпіша гэты кантракт», — заявіў вайсковец. Ён адзначыў, што ўжо чатыры гады поўнамаштабнай вайны армія РФ не можа прарваць фронт, пры гэтым нясе каласальныя страты.

«Кладавішча памерам з дзве краіны. І кожнага, хто прыйдзе на ўкраінскую зямлю, мы заб'ём», — сказаў баец. Ён таксама дадаў, што твары ўсіх, хто займаўся вербаваннем студэнтаў, «зафіксаваныя». Пасля гэтага ўніверсітэт перапыніў сувязь.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках