Bloomberg: Над алігархамі Орбана згушчаюцца хмары
3- 24.04.2026, 11:45
- 3,466
Што будзе з іх багаццем пасля змены ўлады?
Параза ўрада Віктара Орбана прыцягнула ўвагу да найбуйнейшых фінансавых бенефіцыяраў яго рэжыму, якія ўзбагаціліся за гады яго кіравання. Новы прэм’ер-міністр Венгрыі Петер Мадзяр абяцае маштабную праверку іх актываў, піша Bloomberg.
Зазначаецца, што некаторыя багатыя бізнесмены краіны ўжо адаптаваліся да новай рэальнасці, падтрымліваючы ініцыятывы новага ўрада па ўвядзенні падатку на багацце.
У той жа час іншыя прадстаўнікі былога атачэння выглядаюць больш уразлівымі. Ідзе, у прыватнасці, пра зяця Орбана Іштвана Тіборца і яго сябра дзяцінства Лорэнца Месароша. Новы прэм’ер ужо заявіў пра намер праверыць мільярдныя актывы, назапашаныя за 16 гадоў кіравання папярэдніка.
Падчас перадвыбарчай кампаніі Мадзяр неаднаразова ўзгадваў абодвух бізнесменаў, абяцаючы расследаваць, як менавіта яны набылі сваё багацце. Тіборц, які вядзе бізнес у Венгрыі ў банкаўскім сектары і лагістыцы, пераехаў у ЗША. Месарош, якога называлі «кашальком Орбана», пабудаваў бізнес-імперыю – ад банкаўскай справы да будаўніцтва.
Мадзяр, які перамог на выбарах дзякуючы абяцанню выкараніць карупцыю і выправіць эканоміку, плануе праверыць працэс назапашвання багаццяў за апошнія 20 гадоў і стварыць агенцтва для вяртання актываў, якія маглі быць незаконна прададзеныя або перададзеныя з дзяржаўнай уласнасці.
Паводле індэкса мільярдэраў Bloomberg, Месарош кантралюе долі ў кампаніях Opus Global Nyrt. і MBH Bank, кошт якіх ацэньваецца як мінімум у 1,5 млрд долараў. Пасля паразы Орбана іх акцыі прыкметна ўпалі. Асноўны актыў Тіборца — прыватная кампанія BDPST Group, чысты капітал якой ацэньваецца прыкладна ў 100 млн долараў.
Чакаецца, што праверкі новага ўрада ў Венгрыі закрануць не толькі бізнес. Мадзяр таксама абвінавачваў вядучых палітыкаў кіроўнай партыі ў ўзбагачэнні сябе і сваіх сем’яў. Акрамя таго, наваабраны кіраўнік урада не выключае праверак у цэнтральным банку.