24 красавiка 2026, Пятніца, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Z-спявачка Віка Цыганова раптоўна трапіла ў няласку Крэмля

5
Z-спявачка Віка Цыганова раптоўна трапіла ў няласку Крэмля
Віка Цыганова

Артыстка запісала публічны зварот, у якім узгадала Пуціна.

Расійская Z-спявачка Віка Цыганова пасварылася з уладамі краіны-агрэсара. Напярэдадні пракрамлёўская артыстка заявіла пра адмену свайго канцэрта ў акупаваным Луганску, прычым літаральна за суткі да выступлення, піша Dialog.UA.

Фармальна рашэнне патлумачылі забаронай на масавыя мерапрыемствы ва ўмовах ваеннага становішча, аднак, паводле слоў самой Цыгановай, іншыя канцэрты ў горадзе пры гэтым не адмяняліся, тобок відавочная канкрэтная кампанія супраць яе.

Артыстка сцвярджае, што мясцовыя ўлады не запярэчвалі супраць правядзення мерапрыемства, а ініцыятыва забароны нібыта пайшла ад вышэйшых органаў улады РФ.

У публічным звароце з гэтай нагоды яна пацікавілася, ці ведае Уладзімір Пуцін пра такія рашэнні. Сама сітуацыя з адменай выступлення артысткі адбылася неўзабаве пасля крытычных выказванняў Цыгановай пра расійскі мэсэнджар MAX, які пазіцыянуецца як «патрыятычная» альтэрнатыва заходнім прыкладанням.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках