Былы гулец «Чэлсі» падпісаў кантракт з БАТЭ
- 24.04.2026, 23:31
Барысаўскі клуб узмацніўся івуарыскім паўабаронцам.
У барысаўскім клубе паведамілі, што кантракт з БАТЭ заключыў 29‑гадовы івуарыскі паўабаронца Віктарыен Ангбан.
Ён нарадзіўся ў Бінжэрвілі, а ў 15‑гадовым узросце (у 2012 годзе) далучыўся да юнацкай акадэміі лонданскага «Чэлсі». Больш за тое, у Англіі ён атрымаў дазвол на працу і ў 2015 годзе падпісаў афіцыйны кантракт з клубам з Лондана.
Але потым юнак быў аддадзены ў арэнду бельгійскаму клубу «Сінт-Трёйдэн». Потым у ягонай кар’еры былі і іншыя клубы. Напрыклад, французскі «Мец», у якім гуляў да лета 2021 года. Затым лёс занёс яго ў расійскі «Сочы». На тры гады. Пасля гэтага на правах арэнды правёў сезон у махачкалінскім «Дынама». І вось цяпер адкрытая новая старонка кар’еры — ужо ў Барысаве.