Вячаслаў Глеб дэбютаваў у ролі брамара
- 26.04.2026, 15:36
- 1,020
Вядомы беларускі футбаліст змяніў амплуа ў першым матчы за GGS United.
Незвычайнае пераўвасабленне адбылося з вядомым беларускім футбалістам Вячаславам Глебам. Экс-гулец зборнай Беларусі ўзначаліў каманду другой лігі GGS United. Першы матч ён вырашыў правесці не на лаўцы запасных, як гэта робяць многія трэнеры, і не на звыклай пазіцыі паўабаронцы — Глеб дэбютаваў у ролі брамара ў гульні з «Мінскім морам», піша Onlíner.
Праўда, атрымалася не вельмі. Вячаслаў прапусціў на пачатку матчу.
А ў другой палове збіў суперніка і пасля прапусціў з пенальці.
Яшчэ адзін гол заляцеў у ягоныя вароты ў самым канцы сустрэчы.
У цэлым Глеб выглядаў упэўнена і нагадваў палявога гульца, які пры гэтым гуляе ў варотах. Ён часта пачынаў атакі і нават далучаўся да штрафных удараў.
Акрамя Вячаслава Глеба, за GGS United згулялі і іншыя вядомыя ў нашай краіне футбалісты. Сярод іх — экс-нападнік зборнай Беларусі Віталь Булыга, а таксама Аляксей Ходневіч, які выступаў за магілёўскі «Днепр», «Крумкачы», «Гарадзею» і іншыя беларускія клубы.