Дабрачынны стрым у Польшчы сабраў больш за $45 мільёнаў для онкахворых дзяцей
- 26.04.2026, 17:49
Збор сродкаў працягваецца ў прамым эфіры.
Акцыя ў падтрымку дзяцей, падапечных фонду Cancer Fighters, праходзіць з удзелам мноства вядомых людзей і ў прамым эфіры на YouTube імкліва б'е рэкорды па ахвяраваннях, піша Polskie Radio.
Падчас анлайн-збору сродкаў, арганізаванага інфлюэнсарам Łatwogang, на момант напісання артыкула ўжо сабрана больш за 170 мільёнаў злотых (45 млн долараў ЗША).
Інфлюэнсар Łatwogang заклікаў працягваць падтрымку: «Цудоўная справа, неверагодная сума, але гэта не падстава паступова запавольвацца, а наадварот — паскарацца. Гэта доказ таго, што мы ўмеем, што можам, што можам яшчэ лепш. За паўтары гадзіны мы сабралі 20 мільёнаў, значыць у такім тэмпе за 4,5 гадзіны мы павінны матэматычна сабраць каля 160 мільёнаў злотых. Таму давайце зробім гэта. Дажмём і будзем мэтавіцца вышэй. Давайце нават ставіць як мага больш высокія мэты дзеля гэтых дзяцей і дажмём да 200 мільёнаў злотых».
Анлайн-трансляцыя б'е рэкорды папулярнасці, а сабраныя сродкі будуць перададзеныя фонду, які падтрымлівае онкахворых дзяцей.
Падчас стрыму з'явілася мноства вядомых людзей са свету культуры, спорту і шоу-бізнесу, сярод іх: Кася Носоўска, Роберт Левандоўскі, Дода, Чэслаў Пазура, Young Leosia, Томаш Кароляк, Адам Здруйкоўскі і Юлія Венява. Польскі канькабежац Уладзімір Семірунны перадаў на аўкцыён сярэбраную алімпійскую медаль.