У Беларусі вецер разгоніцца да 24 м/с
- 27.04.2026, 8:08
- 2,070
Не выключаецца падзенне дрэў.
У першы дзень новага працоўнага тыдня непагода вырашыла не адступаць. Сіноптыкі Белгідрамета абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Прычына — моцны вецер.
Што абяцаюць
У панядзелак, 27 красавіка, парывы ветру будуць разганяцца да 15–20 метраў у секунду. У асобных раёнах — і ўвогуле да 24 м/с.
У МНС пералічылі асноўныя рызыкі:
могуць пацярпець лініі сувязі і электраперадач;
магчымыя адключэнні падстанцый і цэлых населеных пунктаў;
ёсць рызыка пашкоджання або абрушэння слаба ўмацаваных канструкцый і дахаў;
не выключаецца падзенне дрэў.