Адзін з энергаблокаў БелАЭС адключаны
4- 27.04.2026, 9:50
- 1,938
Нібыта з-за прафілактычных работ.
Першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі 27 красавіка адключылі ад сеткі.
Пра гэта праінфармавала прэс-служба прадпрыемства.
Адключэнне энергаблока №1 часовае. Гэта зрабілі ў сувязі з неабходнасцю правесці прафілактычныя работы на абсталяванні. Як падкрэслілі на БелАЭС, такія меры патрэбныя для забеспячэння надзейнай эксплуатацыі энергаблока.
Разам з тым адзначаецца, што радыяцыйны фон у раёне станцыі застаецца без змяненняў.