27 красавiка 2026, панядзелак, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва адбіла рэкордную колькасць атак мігрантаў з тэрыторыі Беларусі

Літва адбіла рэкордную колькасць атак мігрантаў з тэрыторыі Беларусі

Рэжым Лукашэнкі ўзмацняе гібрыдныя атакі.

Цягам нядзелі літоўскія памежнікі развярнулі на мяжы з Беларуссю рэкордную для 2026 года за адныя суткі колькасць мігрантаў — 50 чалавек.

Пра гэта паведамляе LRT, цытуючы заяву Дзяржаўнай памежнай службы.

Памежнікі паведамілі, што колькасць спроб незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі цягам 26 красавіка стала найбольшай з пачатку года.

У адным раёне мяжу спрабавалі перайсці 11 мігрантаў, у другім — 39. Сярод іх была адна жанчына, астатнія — мужчыны, якія прадстаўляліся грамадзянамі Афганістана, Ірана, Пакістана. Большасць не мела ніякіх дакументаў.

Да гэтага самым напружаным днём для памежнікаў было 18 красавіка, калі на мяжы з Беларуссю развярнулі 37 шукачоў прытулку.

Агулам з пачатку года літоўскія памежнікі не прапусцілі 612 шукачоў прытулку, якія спрабавалі перайсці мяжу з тэрыторыі Беларусі.

Памежнікі адзначаюць, што апошнім часам гэта пераважна маладыя мужчыны ва ўзросце 20–40 гадоў.

За ўвесь мінулы год на мяжы развярнулі больш за 1600 чалавек.

Нагадаем, у цэлым гібрыдны міграцыйны крызіс на мяжы балтыйскіх дзяржаў і Польшчы з Беларуссю пачаўся з лета 2021 года пры негалосным садзейнічанні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, што выглядае як помста за санкцыі і крытыку рэпрэсій у Беларусі. З таго часу Літва развярнула на мяжы больш за 25 тысяч чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках