28 красавiка 2026, aўторак, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузінскія ўлады выслалі рэкордную колькасць беларусаў

3
Грузінскія ўлады выслалі рэкордную колькасць беларусаў

У першым квартале 2026 года.

Рэкордную колькасць грамадзян Беларусі — восем — выслалі ў першым квартале 2026 года ўлады Грузіі, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз дадзеных мясцовай паліцыі.

Выслалі шэсць мужчын (чацвёра — ва ўзросце ад 26 да 40 гадоў, па аднаму — ад 18 да 25 і ад 41 да 65 гадоў) і дзве жанчыны (па адной ва ўзросце ад 18 да 25 і ад 26 да 40 гадоў).

У 2025 годзе Грузія выслала шэсць грамадзян Беларусі (усе — мужчыны; чацвёра — у трэцім квартале, па аднаму — у першым і чацвёртым), што стала гадавым рэкордам.

За папярэднія шэсць гадоў (2019−24) з гэтай краіны былі высланы тры грамадзяніны Беларусі (па аднаму ў 2020-м, 2021-м і 2023-м).

Агульная статыстыка сведчыць пра актывізацыю грузінскіх сілавікоў: у 2021 годзе было выслана 77 замежнікаў, у 2022-м — 165, у 2023-м — 190, у 2024-м — 363, у 2025-м — 1311, у першым квартале 2026-га — 904.

У лютым грузінскія ўлады заявілі, што ў 2026 годзе збіраюцца выдворыць 4 тыс. замежнікаў-нелегалаў.

Дэпартамент міграцыі МУС Грузіі пачаў бесперапынныя рэйды па выяўленні нелегалаў, у тым ліку шляхам абыходу кватэр. Да беларусаў, паводле звестак «Позірку», заходзілі таксама. Мясцовыя СМІ і актывісты дыяспар паведамлялі пра выдварэнне замежнікаў па надуманых падставах.

Пяцёра беларусаў (чацвёра мужчын, адна жанчына) ў першым квартале 2026 года былі змешчаныя ў мясцовы цэнтр часовага ўтрымання, сведчаць дадзеныя паліцыі.

У першым квартале 2026 года грузінскія ўлады выслалі рэкордную колькасць грамадзян Беларусі | Pozirk

28 красавіка, Позірк. Рэкордную колькасць грамадзян Беларусі — восем — выслалі ў першым квартале 2026 года ўлады Грузіі, сведчыць

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках