Вызвалены польскі манах Гжэгож Гавел
2- 28.04.2026, 16:47
- 1,604
Яго затрымалі ў Лепелі летась.
Сярод тых, хто быў вызвалены 28 красавіка з беларускай турмы ў межах абмену «пяць на пяць» — манах-кармеліт Гжэгож Гавел.
Гжэгож Гавел — грамадзянін Польшчы, ураджэнец Кракава, манах ордэна кармелітаў. У ліпені 2025 года абараніў магістарскую дысертацыю. Гавела затрымалі ў Лепелі 4 верасня 2025 года. У той жа дзень пра гэта паведамілі беларускія прапагандысцкія СМІ. Пры затрыманні пры ім знайшлі ружанец і адкрыткі-іконкі.
Гавела абвінавацілі ў «шпіянажы» — нібыта ён атрымаў сакрэтныя планы беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2025».