30 красавiка 2026, Чацвер, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэчаская клубніца на Камароўцы зноў падаражэла

1
Грэчаская клубніца на Камароўцы зноў падаражэла

А беларуская патаннела.

Грэчаская клубніца, якая яшчэ нядаўна каштавала на Камароўцы ад васьмі да дзесяці рублёў за кілаграм, падаражэла. Цяпер кошт ягады пачынаецца ад 12,9 рубля за кг, піша «Смартпрэс».

Сярэдняя цана на грэчаскую клубніцу на рынку трымаецца каля 14 рублёў.

А вось беларуская клубніца патаннела. Та ягада, якую тыдзень таму прапаноўвалі па 40 рублёў за 1 кг, цяпер каштуе 25 рублёў. Але айчыннай ягады пакуль зусім мала, адзначае «Смартпрэс».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках