30 красавiка 2026, Чацвер, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лічба дня: якое месца заняла Беларусь у Індэксе свабоды прэсы-2026

1
Лічба дня: якое месца заняла Беларусь у Індэксе свабоды прэсы-2026
Ілюстрацыйнае фота

Наша краіна знаходзіцца паміж Еменам і М'янмай.

Беларусь традыцыйна займае месца ў апошняй дваццатцы рэйтынгу — 165-е месца, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Наша краіна знаходзіцца паміж Еменам і М'янмай.

За год краіна паднялася на адну пазіцыю, але не праз нейкія паляпшэнні ў медыйнай сферы — некаторыя з суседзяў-аўтсайдараў «абагналі» яе ў пагаршэннях.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) апублікавала штогадовы Індэкс свабоды прэсы-2026. За 25 гадоў назіранняў сярэдні паказчык краін ніколі не быў настолькі нізкім.

Упершыню ў гісторыі Сусветнага індэксу свабоды прэсы арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» сітуацыя больш чым у палове краін свету апынулася ў катэгорыях «складаная» або «вельмі складаная».

Увядзенне законаў, якія абмяжоўваюць свабоду прэсы, у тым ліку ў межах палітыкі ўмацавання нацыянальнай бяспекі тых ці іншых краін, пачынаючы з 2001 года, прывяло да паступовага пагаршэння становішча са свабодай інфармацыі, у тым ліку — у дэмакратычных краінах.

У ніжняй частцы рэйтынгу найгоршыя вынікі ў прававой катэгорыі (ад 22 да 32 балаў са 100) паказалі Беларусь (165-е месца), Азербайджан (171-е месца), Расія (172-е месца) і Туркменістан (173-е месца).

У Беларусі і ў РФ законы аб барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам рэгулярна выкарыстоўваюцца як падстава для крымінальнага пераследу журналістаў за іх працу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках