1 траўня 2026, Пятніца, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы адабралі Першамай у Лукашэнкі»

1
«Мы адабралі Першамай у Лукашэнкі»

Як адзначалі Дзень працы ў Беларусі.

У сярэдзіне 90-х лукашэнкаўскі рэжым спрабаваў ладзіць прапагандысцкія вулічныя шоу 1 мая. Улады думалі, што змогуць зрабіць папулярнае ў савецкі час свята сваім. Але ўжо цягам 20 гадоў у гэты дзень не праводзяць афіцыйных масавых дэманстрацый. Чаму?

На гэтае пытанне тэлеграм-каналу «Баста» адказаў адзін з удзельнікаў руху Супраціву ў Беларусі:

«1 мая ў нас традыцыйна ўспрымаўся як Дзень працы, аднак гісторыя гэтага свята пачалася задоўга да сучаснасці — ад рабочых пратэстаў XIX стагоддзя. Таму нядзіўна, што яго пачала адзначаць беларуская апазіцыя.

1 мая 1996 года, у разгар «Мінскай вясны», у сталіцы прайшла адна з наймасавейшых дэманстрацый. Людзі сабраліся на мерапрыемства, арганізаванае ўладамі, але потым разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі і высветлілася, што прыхільнікаў Лукашэнкі на акцыі, імі ж арганізаванай, амаль няма. Дзясяткі тысяч чалавек на чале з Мікалаем Статкевічам прайшлі па цэнтры Мінска, скандуючы «Жыве Беларусь» і «Дыктатара — у адстаўку!».

Падобная сітуацыя паўтаралася з года ў год. У пэўны момант улады перасталі афішаваць свае мерапрыемствы, але ўсё роўна на іх прыходзілі патрыёты і ператваралі іх у пратэсныя акцыі. Так, 1 мая 2008 года на афіцыйнай акцыі, што адбывалася каля Нацыянальнай бібліятэкі, актывісты «Еўрапейскай Беларусі», «Народнай Грамады» і іншых арганізацый паднялі нацыянальныя сцягі.

Пасля гэтага афіцыйныя масавыя акцыі на Першамай увогуле не праводзіліся — Лукашэнка разумеў, што на іх прыйдуць ягоныя праціўнікі, і іх будзе больш, чым ягоных прыхільнікаў.

У 2017 годзе першамайская акцыя завяршыла «гарачую вясну», калі па ўсёй краіне пратэставалі супраць Дэкрэта аб дармаедах — улады тады вымушаныя былі пайсці на саступкі.

Так мы адабралі Першамай у Лукашэнкі і вярнулі гэтаму святу сапраўдны сэнс»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках