Мінск увайшоў у тройку гарадоў, дзе расіяне найбольш актыўна браніруюць жыллё на майскія святы
5- 1.05.2026, 11:58
На першым месцы — Казань.
Мінск увайшоў у тройку самых папулярных у расіян гарадоў па браніраванні на майскія святы, піша ТАСС са спасылкай на дадзеныя сэрвісу арэнды жылля «Суточно.ру».
У кампаніі расказалі, што на доўгія выходныя расійскія турысты «найбольш актыўна браніруюць жыллё ў мегаполісах і іх абласцях, невялікіх гарадках недалёка ад свайго дома і гарадах-героях».
Лідарамі па колькасці браніраванняў сталі Казань, Санкт-Пецярбург і Мінск.
Раней тэлеграм-канал Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі паведаміў пра тое, што расіяне актыўна набываюць нерухомасць у Мінску.
«Толькі за сакавік у нашым агенцтве зарэгістравана 126 аб’ектаў нерухомасці на грамадзян Расійскай Федэрацыі па дагаворах куплі-продажу», — гаварылася ў паведамленні структуры.