Вышынны дом «Багамы» ў «Мінск-Свеце» зноў затапіла
5- 11.05.2026, 15:05
- 1,114
Вада хлясцела нават з электрашчыта.
Сезон дажджоў на Багамах цягнецца з мая па лістапад. У гэты мокры перыяд дакладна ўпісаліся і сталічныя «Багамы» — тыя, што ў «Мінск-Свеце». Як толькі ў мінулыя выхадныя пайшоў дождж, ападкі выпалі і ў новабудоўлі. «Мы ўжо не ведаем, куды звяртацца. Ніхто нічога не робіць», — кажуць жыхары 25‑павярховага дома, піша Onliner.
«Багамы» трапляюць у «дажджавыя» зводкі ўжо не ўпершыню.
— Гісторыя цягнецца ўжо больш за год, але праблема так і не вырашаная. Калі ідзе хоць трохі істотны дождж, у пад’ездзе са столі струменем ліецца вада. І з электрашчыта ліецца вада. На сценах за гэты час ужо паспелі вырасці сталактыты!
Звароты і сустрэчы з кіраўніком адміністрацыі раёна, кіраўніком гарантыйнага аддзела «Дана Астра» ніяк не паўплывалі на сітуацыю. За гэты час можна было дом з фундамента ўзвесці, але забудоўшчык працягвае нас проста карміць абяцаннямі. Складаецца ўражанне, што проста цягнуць час да заканчэння гарантыйнага тэрміну на дом, — перажываюць уласнікі.

Вышынны дом на Брацкай, 11, быў здадзены ў снежні 2023 года. То-бок палова гарантыйнага тэрміну, лічы, і праўда мінула. Пры гэтым у асобных месцах дом выглядае даволі плачэўна.
Чаму будынак рэгулярна «прамакае», калі і якія працы будуць праведзены для ўхілення прычыны праблемы, у якія тэрміны і за чый кошт будзе адрамантавана лобі — усе гэтыя пытанні журналісты накіравалі забудоўшчыку. Адказаў пакуль няма.