«Азоў» ужо патрулюе вуліцы Марыупаля
- 11.05.2026, 20:25
- 3,738
Украіна зноў захапіла ініцыятыву на фронце.
Сілы абароны Украіны пашыраюць ужыванне беспілотных сістэм і агнявы кантроль у глыбіню пазіцый расійскіх акупантаў, што ўскладняе ім лагістыку.
У «Азове» заявілі, што пачалі патруляваць дарогі Марыупаля Данецкай вобласці, вайскоўцы кажуць пра пашырэнне зоны кантролю. «Гордон» распавядае, як Украіна паступова перахоплівае ініцыятыву на полі бою.
«Расія спатыкаецца на полі бою»
Парад 9 мая ў Маскве без дэманстрацыі цяжкай вайсковай тэхнікі (упершыню амаль за два дзесяцігоддзі) і з адключаным інтэрнэтам прадэманстраваў уразлівасць і слабасць РФ перад украінскімі дронамі, піша The Economist. Дадаючы «прыніжэння», прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выдаў указ аб «дазволе» на правядзенне парада, заявіўшы, што ўдараў па Чырвонай плошчы не будзе.
Упершыню амаль за тры гады ініцыятыва ў вайне змясцілася на карысць Украіны, адзначае выданне. І дадае: перажыўшы суровую зіму і абстрэлы энергетычнай інфраструктуры, Украіна цяпер змяняе «ход падзей».
«Расія спатыкаецца на полі бою», – піша The Economist.
Да 80% страт расійскіх войскаў цяпер выклікаюць FPV-дроны. Зона паражэння тэхнікі пашырылася да 20 км ад лініі фронту, што паралізуе лагістыку наступу РФ. Дроны сярэдняга радыусу дзеяння знішчаюць склады, сістэмы СПА і радары на адлегласці да 300 км.
Акрамя таго, украінскія беспілотнікі здольныя паражаць мэты на адлегласці да 2 тыс. км. У зоне дасягальнасці БПЛА апынулася прыкладна 70% насельніцтва Расіі, паведаміла Bloomberg.
Расійскія вайскоўцы скардзяцца, што новыя аўтаномныя ўкраінскія беспілотнікі застаюцца незаўважнымі да таго часу, пакуль не пачынаюць пікіраваць. Яны выкарыстоўваюць штучны інтэлект і кіруюцца з дапамогай аптавалаконных кабеляў, каб абыходзіць сродкі радыёэлектроннай барацьбы, распавядае The Economist.
Эксперты адзначаюць, што армія РФ праз дроны мае цяжкасці з перакідваннем падраздзяленняў паблізу лініі фронту.
Ганаровы прафесар ваенных даследаванняў Каралеўскага каледжа ў Лондане Лорэнс Фрыдман адзначае, што зона паражэння дронаў даўжынёй каля 20 км ад фронту цягнецца далёка ў глыб расійскага тылу.
Вяртанне ў Марыупаль
8 мая ў «Азове» заявілі, што пілоты корпуса з дапамогай разведвальна-ўдарнага комплексу пачалі патруляваць тэрыторыі на глыбіню да 160 км ад лініі фронту. Яны фіксуюць ваенныя мэты расіян у Марыупалі і вакол горада, які армія РФ акупавала яшчэ ў 2022 годзе. Да гэтага вайскоўцы заявілі пра агнявы кантроль дарог вакол Данецка.
У «Азове» патлумачылі, што расійскія войскі выкарыстоўваюць украінскія дарогі ў горадзе і на яго ўскраінах для перамяшчэння асабовага складу і іншага ваеннага абсталявання.
«Азоў» вяртаецца ў Марыупаль. Пакуль што – з дапамогай разведвальна-ўдарнага комплексу", – гаварылася ў заяве.
Карпус адзначыў, што працягвае стварэнне «санітарнай зоны» для расійскай лагістыкі. Глыбіня удараў будзе павялічвацца, дадалі вайскоўцы.
«Кантроль лагістыкі, па вялікім рахунку, – гэта і ёсць кантроль сушы. Агнявая забарона праціўніку ездзіць на грузавым і легкавым транспарце на сотню кіламетраў у глыб яго тэрыторыі будзе азначаць: ні адзін танк, гармата, грузавік з пяхотай або боезапасам не зможа свабодна даехаць да таго моманту, калі гэта стане пагрозай для нашых войскаў», – заявіў ваеннаслужачы і былы народны дэпутат Ігар Луцэнка.
Па яго словах, сілам абароны Украіны ўдалося пашырыць кіл-зону для расіян да 100 км у тыл ад лініі судакранання. Гэта, на думку Луцэнкі, дэманструе, што больш няма сэнсу ў захопе ўкраінскай тэрыторыі і самой так званай «СВА».
Для Пуціна карціна складаецца даволі змрочнай
Паводле ацэнак Амерыканскага інстытута вывучэння вайны (ISW), расійскія войскі ў красавіку 2026 года панеслі чыстыя тэрытарыяльныя страты на фронце ва Украіне ўпершыню з часу ўкраінскай аперацыі ў Курскай вобласці ў жніўні 2024 года. У справаздачы ад 2 мая гаворыцца, што цягам аднаго месяца расійскія сілы страцілі кантроль прыблізна над 116 км² тэрыторыі. У той жа час гэтыя даныя не ўлічваюць раёны, куды расійскія падраздзяленні маглі толькі пранікнуць, не ўстанавіўшы поўнага кантролю.
The New York Times лічыць, што пры сённяшніх сярэднямесячных тэмпах наступу Расіі спатрэбіцца больш за 30 гадоў, каб усталяваць поўны кантроль над Данбасам.
Гэтае запаволенне можа быць часовым, і яго часткова можна растлумачыць сезоннымі фактарамі. Расійскія войскі звычайна паскараюцца летам, чаму спрыяе паляпшэнне надвор'я і з'яўленне густой расліннасці, якая забяспечвае лепшае сховішча ад дронаў.
Аднак армія РФ дагэтуль не вырашыла фундаментальную праблему: як ажыццяўляць буйныя прарывы на полі бою, насычаным беспілотнікамі.
– Рэальнасць такая, што яны ледзь трымаюцца на фронце, і мала што ў іх ідзе паводле плану. Цяжка ўявіць, як сітуацыя для Расіі можа палепшыцца. Калі вы рыхтуеце даклад для Пуціна, карціна вымалёўваецца даволі змрочнай, – лічыць Фрыдман.