У Беларусі адключылі расійскі тэлеканал
1- 12.05.2026, 12:02
- 3,846
Яго паказвалі з канца 2025 года.
Белтэлекам паведаміў аб спыненні трансляцыі расійскага тэлеканала viju TV1000 Драма з 11 мая.
Канал, які працаваў у Беларусі ў тэставым рэжыме з канца 2025 года, быў даступны на 53-й кнопцы ў базавых і пашыраных пакетах ZALA IPTV, а таксама ў SMART ZALA («Канапа ТВ»). Прычыны адключэння аператар не назваў.
На тэлеканале паказвалі замежныя фільмы і серыялы розных гадоў, уключаючы вядомыя галівудскія і еўрапейскія стужкі. У праграме на 13 мая былі, у прыватнасці: «Тры метры над узроўнем мора», «Забойствы ў... (сэзон 6)», «Геніяльнае рабаванне», «Камісар Рэкс (сэзон 4)», «Кліент», «Вялікая гульня» і «Жыццё Дэвіда Гэйла».