Дроны ўдарылі па Астраханскім ГПЗ, сарваўшы вытворчасць выбуховых рэчываў у Расіі
2- 13.05.2026, 13:45
- 1,912
Бушуе пажар.
У ноч на 13 мая ўкраінскія БПЛА далёкага дзеяння нанеслі ўдары па стратэгічным аб'екце ў Астраханскай вобласці Расіі. Пад атаку трапіў Астраханскі газаперапрацоўчы завод (ГПЗ), піша Диалог.UA, правёўшы аналіз сацыяльных сетак.
Губернатар Астраханскай вобласці Ігар Бабушкін прызнаў, што 13 мая дроны ўдарылі па Астраханскім ГПЗ. Паводле яго слоў, расійская СПА нібыта збіла і падавіла ўсе ўкраінскія БПЛА, але «абломкі беспілотнікаў выклікалі ўзгаранне». МНС РФ заяўляе, што «гарэнне ліквідуюць цягам некалькіх гадзін».
Кампанія «Газпрам», якой належыць АГПЗ, на момант напісання гэтай навіны ніякім чынам не пракаментавала сітуацыю з гэтым стратэгічным аб'ектам.
У зводцы Мінабароны РФ гаворыцца, што ў ноч на 13 мая расійская СПА ў небе над Расіяй нібыта збіла 286 украінскіх БПЛА, у тым ліку над Астраханскай вобласцю.
Астраханскі ГПЗ займаецца вытворчасцю бензіну, дызельнага паліва, мазуту і газавай серы, у сувязі з чым з'яўляецца законнай мэтай для Збройных Сіл Украіны (серу выкарыстоўваюць для вытворчасці выбуховых рэчываў). Гэта найбуйнейшы расійскі вытворца газавай серы. Там штогод вырабляюць да 3,5 млн тон серы.
Сілы абароны Украіны раней ужо атакавалі газаперапрацоўчы завод у Астрахані, напрыклад, у ноч на 3 лютага і ў ноч на 15 снежня 2025 года. Пасля ўдараў 15 снежня на тэрыторыі прадпрыемства зафіксавалі моцны пажар, што пацвердзіў Генштаб ЗСУ.