13 траўня 2026, Серада, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

AP: Украіна «знішчыла» вайскоўцаў НАТА на вучэннях у Швецыі

3
AP: Украіна «знішчыла» вайскоўцаў НАТА на вучэннях у Швецыі

Вучэнні праходзілі на востраве Готланд у Балтыйскім моры.

Падчас маштабных вайсковых вучэнняў у Швецыі ўкраінскія пілоты дронаў далі жорсткі ўрок НАТА. Паводле сцэнара манеўраў Украіна выступала ў ролі ўмоўнага суперніка — і, паводле ўдзельнікаў, літаральна знішчыла шведскія падраздзяленні з дапамогай беспілотнікаў, піша Associated Press (пераклад — сайт Charter97.org).

Вучэнні праходзілі на востраве Готланд у Балтыйскім моры — стратэгічнай кропцы паміж Швецыяй і расійскім Калінінградам. Паводле легенды, умоўны праціўнік сцягваў войскі да ўсходніх межаў НАТА, адначасова ладзячы дыверсіі, кібератакі і ствараючы перабоі з электразабеспячэннем.

24-гадовы ўкраінскі аператар дронаў з пазыўным «Тарык» расказаў, што трэніроўкі даводзілася спыняць тройчы, бо шведскія вайскоўцы не паспявалі адаптавацца да атак беспілотнікаў.

«Калі б гэта быў сапраўдны бой, яны ўжо былі б мёртвыя», — заявіў ён.

Іншы ўкраінскі пілот з пазыўным «Карат» адзначыў, што заходнія арміі ўсё яшчэ дрэнна разумеюць сучасныя рэаліі вайны дронаў. «Гэта трэба ўбачыць уласнымі вачыма», — сказаў ён.

Галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Швецыі генерал Міхаэль Клаэссон прызнаў, што НАТА павінна «вельмі хутка вучыцца» ў Украіны, як весці дронавую і антыдронавую вайну.

Асаблівую ўвагу на вучэннях надалі пагрозе з боку Расіі. Шведскія вайскоўцы лічаць, што Пуцін можа паспрабаваць праверыць рашучасць НАТА, атакаваўшы невялікую частку тэрыторыі альянсу — напрыклад, Готланд.

На фоне заяў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб скарачэнні амерыканскай вайсковай прысутнасці еўрапейскія краіны ўсё больш актыўна абмяркоўваюць стварэнне ўласных абаронных ініцыятыў, незалежных ад ЗША.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках