У Беларусі назвалі новы ўчастак, на якім кантралююць сярэднюю хуткасць
2- 17.05.2026, 16:26
- 1,744
Кіроўцам на нататку.
Новы ўчастак, на якім кантралююць сярэднюю хуткасць, з’явіўся на беларускай дарозе, піша выданне «На страже».
З 15 мая ўчастак кантролю сярэдняй хуткасці руху з’явіўся ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці на аўтадарозе Р-99 Баранавічы — Ваўкавыск — Пагранічны — Гродна. Адзначаецца, што яго працягласць — 9 км: з 43 па 52 км дарогі.
«Сістэма кантралюе хуткасныя абмежаванні: для легкавых аўтамабіляў, матацыклаў і аўтобусаў — 90 км/г, для грузавога транспарту — 70 км/г», — гаворыцца ў паведамленні.