У Беларусі падаражэла паліва
2- 8.07.2026, 8:22
- 2,454
Падаражанне адбываецца на фоне маштабных паставак беларускага бензіна ў РФ.
На 1 капейку павялічыліся з 8 ліпеня на ўсіх беларускіх АЗС цэны на паліва.
Адпаведную інфармацыю распаўсюдзіў канцэрн «Белнафтахім».
Згодна з ёй, кошт літра АІ-92 складзе 2,59 рубля, АІ-95 — 2,69 рубля, АІ-98 — 2,91 рубля, а дызельнае паліва будзе прадавацца па 2,69 рубля за літр.
Нагадаем, што «Белнафтахім» пачаў практыкаваць павышэнне цэн з мінулага месяца.
З 24 чэрвеня цэны таксама выраслі на 1 капейку.
Варта адзначыць, падаражанне адбываецца на фоне маштабных паставак беларускага бензіна ў РФ.