2 траўня 2026, Субота, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна можа зладзіць для РФ парад, «максімальна набліжаны да баявых дзеянняў»

1
Украіна можа зладзіць для РФ парад, «максімальна набліжаны да баявых дзеянняў»

Расія адкрыта баіцца.

Ці захоўваць Украіне так званае перамір’е 9 мая ці, наадварот, задзейнічаць сілы і сродкі для нанясення ўдараў па Маскве падчас параду, будуць вырашаць толькі прэзідэнт і ваеннае кіраўніцтва Украіны. Пра гэта сакратар Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і разведкі Раман Кастэнка сказаў у эфіры тэлеканала НТА, паведамляе unian.net.

Ён падкрэсліў, што Расія «адкрыта баіцца» праводзіць маштабны парад. Ён нагадаў, што кіраўніцтва Крамля заўсёды імкнулася арганізаваць парад з тэхнікай, самалётамі, «каробкамі» з розных родаў войскаў, дэманструючы «вялікасць» сваёй краіны. Аднак сёлета падобнае не плануецца.

«Трэба зрабіць так, каб яны ўвогуле баяліся хадзіць па Чырвонай плошчы. Хаця на пяты год вайны Расія ўжо разумее, што ў Украіны ёсць усе магчымасці прынізіць іх проста там. Таму яны тэлефануюць, яны просяць... Спробуць выпрошваць з пазіцыі сілы, але яны разумеюць, што рашэнне выключна за ўкраінскім бокам — за Вярхоўным Галоўнакамандуючым і Стаўкай, якія павінны ацаніць сітуацыю, бо яны ведаюць яе найлепш, і прыняць рашэнне», — сказаў ён.

Кастэнка лічыць, што калі расіяне мяркуюць, што могуць аднабакова прымаць рашэнні адносна вайны, ім трэба паказаць, што «ў гэтай вайне не толькі Пуцін усё вырашае». Паводле яго слоў, у Украіны ёсць сілы і сродкі правесці парад, «максімальна набліжаны да баявых дзеянняў». Пры гэтым, калі будзе прынята рашэнне не наносіць удары па Маскве, гэта трэба патлумачыць украінскаму народу.

Разам з тым ён сказаў, што партнёры Украіны могуць быць задзейнічаныя ў арганізацыі перамір’я на 9 мая, бо Пуцін, верагодна, «задзейнічаў і іншыя каналы, акрамя Дональда Трампа».

Нагадаем, што 9 мая Расія плануе правесці парад у Маскве — сёлета ён адбудзецца без калонаў вайсковай тэхнікі. Эксперты ацэньваюць рэзкае скарачэнне ўрачыстасцей як прыкмету заняпаду Расіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках