2 траўня 2026, Субота, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскоўскім рэгіёне пачаліся праблемы з доступам да хатняга інтэрнэту

6
У Маскоўскім рэгіёне пачаліся праблемы з доступам да хатняга інтэрнэту

З'явіліся праблемы з Wi-Fi.

У Маскоўскім рэгіёне РФ перасталі працаваць хатнія інтэрнэт-правайдары, піша Telegram-канал Baza.

Канал удакладняе, што пра праблемы з доступам да Wi-Fi каля 13:43 па Мінску пачалі паведамляць жыхары Масквы і Падмаскоўя. Яны карыстаюцца паслугамі розных правайдараў, але не могуць адкрыць сайты, прыкладанні і сайты саміх інтэрнэт-кампаній. Аднак выйсці ў сеціва можна праз мабільны інтэрнэт.

Да гэтага жыхары Падмаскоўя расказалі, што ў шэрагу правайдараў доступ да сеткі часова працуе толькі па «белых спісах». Карыстальнікі кажуць, што не могуць адкрыць большасць інтэрнэт-рэсурсаў, а кампаніі спасылаюцца на знешнія распараджэнні.

На фоне паведамленняў пра магчымыя абмежаванні сувязі на працягу ўсіх майскіх святаў сітуацыя выклікае пытанні ў абанентаў, якіх загадзя ні пра што не праінфармавалі. Пры гэтым на гэтым тыдні ў Дзярждуме РФ дапускалі, што ў перыяд выходных абмежаванні могуць закрануць не толькі мабільную, але і правадную сувязь.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках