Названыя 10 японскіх аўтамабіляў з самымі надзейнымі рухавікамі ў свеце
- 22.05.2026, 21:15
- 1,416
Першае месца заняў Honda Accord 1990 года.
Амерыканскае выданне TopSpeed склала рэйтынг найбольш надзейных японскіх аўтамабіляў з «кулянепрабівальнымі» рухавікамі. У спіс увайшлі мадэлі ад Honda, Toyota, Lexus, Subaru, Mazda і Acura — ад рарытэтных седанаў да сучасных гібрыдаў 2026 года.
Першае месца заняў Honda Accord 1990 года. Чацвёртае пакаленне — сімвал надзейнасці: вядомы асобнікі, якія праехалі больш за 1,6 млн кіламетраў пры звычайным абслугоўванні.
На другім месцы — Lexus LS 460 2011 года. Флагманскі седан з 4,6-літровым V8 (рухавік 1UR). Гэтая платформа выкарыстоўваецца амаль два дзесяцігоддзі. Калі браць V8 дзеля надзейнасці, гэта павінен быць UZ або UR, адзначае партал.
Трэцяе месца ў Toyota Camry 2014 года. Базавая 2,5-літровая «чацвёрка» выкарыстоўвалася ў мадэлях Toyota амаль дзесяць гадоў. Для тых, каму патрэбная магутнасць, прапаноўваўся V6 ад Lexus ES 350 — без страты надзейнасці.
Чацвёртая пазіцыя за Lexus ES 2015 года. Ён даступны ў двух версіях: гібрыд ES 300h (200 к.с.) і ES 350 з 3,5-літровым V6 (268 к.с.). Аўтамабіль пабудаваны на платформе Toyota Avalon.
На пятым месцы — Honda Accord 2015 года. Гэта адзін з найбольш збалансаваных седанаў у класе. Рухавікі: 2,4-літровая «чацвёрка» (185 к.с.) або V6 (278 к.с.). Машына адрозніваецца даўгавечнасцю і высокай рэшткавай вартасцю.
Рэшту пяці месцаў у дзясятцы занялі: Acura TLX 2016 года, Toyota Prius Prime 2022 года, Mazda3 2024 года, Subaru Outback 2024 года і Toyota Camry 2026 года (упершыню толькі гібрыдная, з запасам ходу больш за 1060 км).