27 траўня 2026, Серада, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнік складу МТЗ знайшоў прымяненне для сваіх трактароў

2
Працаўнік складу МТЗ знайшоў прымяненне для сваіх трактароў
Фота: МТЗ

У сталіцы правядуць парад трактароў.

У найбліжэйшую нядзелю, 31 мая 2026-га, на сталічных вуліцах адбудзецца парад трактароў.

У гэты дзень па сталічных магістралях праедуць трактары BELARUS, паведамілі ў прэс-службе Мінскага трактарнага завода.

Там адзначылі, што мерапрыемства прысвечана 80-годдзю завода. Датай заснавання МТЗ лічыцца 29 мая 1946 года. Завод выпускае трактары, камунальную тэхніку, тэхніку для зімовых відаў спорту, шасі, лясныя машыны і іншае. На прадпрыемстве працуе больш за 15 000 чалавек.

«Тэхніка BELARUS возьме ўдзел у парадзе трактароў 31 мая. Што пакажам? МТЗ-2, 7, 50, 82, BELARUS МПТ 461.2, 82.3, 920.4РВ, 1222.3, 2023, 3522 і 5425», – паведамілі на прадпрыемстве.

Паводле папярэдняй інфармацыі, калона тэхнікі ад Прызаводскай плошчы накіруецца па вуліцах Партызанскага раёна.

Пачатак мерапрыемства а 10:00. Аб часе заканчэння інфармацыя адсутнічае.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках