Беларус Шкурын забіў гол і аддаў выніковы пас у чэмпіянаце Польшчы
- 3.05.2026, 19:47
Відэафакт.
«Катавіцы» з беларускім форвардам Іллём Шкурынам нанеслі паразу «Тэрмаліцы» ў матчы 31-га тура чэмпіянату Польшчы па футболе.
Катавіцы — Тэрмаліка — 5:1
(Касперкевіч, 18-аўтагол, Шкурын, 22, Маркавіч, 31, 65, Кавальчык, 58; Запольнік, 42).
Гаспадары ўжо ў першым тайме забілі тры галы, прычым у двух паўдзельнічаў Шкурын. Ён у сярэдзіне першага тайма ўмацаваў перавагу, а затым асіставаў адна клубніку Эману Маркавічу.
Для Шкурына гэты гол стаў дзявятым у бягучым сезоне.
«Катавіцы» падняліся на трэцяе месца ў табліцы Д1 Польшчы. Яны саступаюць два ачкі «Гурніку», які ідзе другім, і апярэджваюць на адно ачко «Ягелонію».