Расія адклікала свайго пасла ў Арменіі «для кансультацый»
6- 30.05.2026, 9:43
- 2,242
Прычына — дзеянні Ерэвана па збліжэнні з ЕС.
Міністэрства замежных спраў Расіі 30 мая выклікала пасла Расіі ў Арменіі для кансультацый. Прычына — дзеянні краіны па збліжэнні з ЕС.
— Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Арменія Сяргей Капыркін выкліканы ў Маскву для кансультацый у сувязі з крокамі армянскага кіраўніцтва па збліжэнні з Еўрапейскім саюзам, якія шкодзяць узаемадзеянню ў межах ЕАЭС, — гаворыцца ў заяве расійскага МЗС.