Беларуска паказала, што зрабіў яе пёс з купюрай у 200 рублёў
2- 30.05.2026, 14:23
Ці можна замяніць такую банкноту?
Беларуска Надзея выклала ў Threads фота таго, як яе пёс сапсаваў купюру ў 200 рублёў. Сабака пагрызла практычна ўвесь ніжні край банкноты. «Курс пса да рубля надзвычай нявыгадны», — падпісала фота Надзея і пацікавілася ў карыстальнікаў, ці здараліся ў іх такія гісторыі, піша «Зеркало».

Пост дзяўчыны праглядзелі 38,5 тысячы разоў. Пад ім — 65 каментарыяў. Пераважна — ад сабачнікаў, якія ўзгадваюць, як шкодзілі іх гадаванцы:
«Мой бігль неяк з'еў 100 беларускіх рублёў? Найсмешнейшае, што там і купюры меншых наміналаў ляжалі — ад 10 да 50, але яна выбрала найбольшую».
«Было. Але не з грашыма, а з арыгінальным, даволі дарагім абуткам».
«Аднойчы мой бігль разам з катом дасталі канверт, парвалі яго — там было 8000 долараў і 100 беларускіх рублёў. Вырашылі, што 100 рублёў ім падабаюцца больш: аблізалі і пагрызлі іх, а 8000 долараў проста раскідалі і пусцілі сліну. Але потым узніклі пытанні пры здачы, бо купюры былі «залітыя».
«Мой, калі яму было месяцаў шэсць, з'еў па палове некалькіх пяцірублёвых купюр — разам на 50 рублёў. Схадзілі ў банк, памянялі».
«Пашкодзіла 100 долараў. Змагла здаць у банк з даплатай і двухмесячным чаканнем».
«Мая з'ела пашпарт за дзве тыдні да адпачынку? На шчасце, за даплату зрабілі за тыдзень. Мне падаецца, у той момант наш туроператар пасівеў ад колькасці новых пашпартоў за год: спачатку замена праз тэрмін, потым — праз шлюб, потым — сабака».
Ці можна будзе замяніць такую банкноту?
У каментарыях карыстальнікі раілі Надзеі пайсці ў любы банк і абмяняць купюру. Праўда, ёсць умова: на сайце Нацбанка гаворыцца, што абмяняць можна, калі цэлай засталося не менш за 55% ад банкноты.