Сабаленка павесіла «баранку» Касаткіне і выйшла ў 1/8 фіналу «Ралан Гарос»
1- 30.05.2026, 17:03
Беларуска перамагла ўраджэнку Расіі з лікам 6:0, 7:5.
Першая ракетка свету Арына Сабаленка упэўнена выйшла ў 1/8 фіналу «Ралан Гарос».
Беларуская тэнісістка ў першым сэце здолела завяршыць усё за 6 геймаў. У другой партыі прадстаўніца Аўстраліі Дар'я Касаткіна супраціўлялася мацней і дабралася да дадатковых геймаў, аднак гэтага ёй не хапіла, каб навязаць барацьбу тыгрыцы.
Выніковы лік матча — 6:0, 7:5.
У наступным раўндзе Арына Сабаленка сустрэнецца з японкай Наомі Осакай, якая ў 3-м раўндзе ў найцяжэйшым матчы абыграла маладую амерыканку Іву Ёвіч — 7:6(7:5), 6:7(3:7), 6:4.
Прызавы фонд жаночага «Ралана Гароса»-2026 — 29 137 500 $