У Беларусі каласальна вырасла колькасць дзяцей-сірот і дзяцей без апекі бацькоў
7- 4.05.2026, 10:35
- 1,428
За пяць гадоў на 26,3%.
Колькасць дзяцей-сірот, а таксама дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, за пяць гадоў павялічылася больш чым на чвэрць, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
На канец 2020 года такіх было 2.122 чалавек, а па выніках 2025-га — 2.667 (+26,3%).
Разам з тым колькасць дзіцячых дамоў сямейнага тыпу за пяць гадоў скарацілася на 2,7% (з 291 да 283).