4 траўня 2026, панядзелак, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Украінскія дроны могуць з’явіцца над парадам 9 траўня

9
Зяленскі: Украінскія дроны могуць з’явіцца над парадам 9 траўня

Ужо летам Пуцін будзе стаяць перад дылемай.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскія дроны могуць з’явіцца над парадам 9 траўня ў Маскве. Паводле яго слоў, Расія ўжо не настолькі моцная, як раней.

«Расія абвясціла парад 9 траўня, але там не будзе вайсковай тэхнікі. Гэта будзе ўпершыню за многія гады, калі яны не могуць сабе дазволіць прысутнасць узбраення на парадзе. Гэта паказвае, што яны ўжо не настолькі моцныя, як раней. Мы павінны працягваць ціснуць на іх санкцыямі», — адзначыў прэзідэнт на адкрыцці VIII саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване, паведамляе тэлеканал «Мы-Украіна».

Акрамя гэтага, кіраўнік украінскай дзяржавы таксама заявіў падчас выступу, што гэтае лета стане момантам, калі расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін «будзе вырашаць, што рабіць далей: пашыраць вайну ці пераходзіць да дыпламатыі».

Паводле слоў Зяленскага, ідэя зняцця санкцый з’яўляецца непрымальнай. Варта сканцэнтравацца на тым, што рабіць, калі Расія не завершыць вайну, лічыць украінскі прэзідэнт.

У ноч на 4 траўня ў Маскве прагрымеў выбух з-за атакі беспілотніка. Інцыдэнт адбыўся за пяць дзён да запланаванага параду 9 траўня, які расійскія ўлады традыцыйна ператвараюць у прапагандысцкае шоу.

Паводле паведамленняў мясцовых паблікаў, невядомы БПЛА трапіў у шматпавярховы дом у раёне вуліцы Масфільмаўскай. Да гэтага жыхары Падмаскоўя знялі на відэа палёт дрона.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках