Прэзідэнт Фінляндыі: Няма ніводнай арміі ў Еўропе або нават у ЗША, здольнай весці вайну так, як украінская
1- 4.05.2026, 21:14
У Узброеных сілах Украіны ёсць чаму павучыцца.
Еўропе варта гаварыць не пра тое, чаго Украіна хоча ад яе, а пра тое, як Украіна можа дапамагчы Еўропе, — заявіў прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Чэхіі Пятром Паўлам у Празе.
«Няма ніводнай арміі ў Еўропе ці, дарэчы, у Злучаных Штатах, якая здольная весці сучасную вайну так, як гэта цяпер робіць Украіна», — сказаў Аляксандр Стуб.
Паводле яго слоў, Еўропе трэба гаварыць не пра тое, чаго Украіна хоча ад яе, а пра тое, як Украіна можа дапамагчы Еўропе. Ён падкрэсліў, што Украіна будзе заставацца еўрапейскай дзяржавай нават пасля вайны, а Расія застанецца найбольшай пагрозай бяспецы Еўропы.
«Калі б у мяне сёння было толькі адно пасланне, то замест таго, каб казаць пра тое, што Украіне трэба ад Еўропы, магчыма, нам варта пачаць думаць пра тое, што нам у Еўропе трэба ад Украіны… Мы ў Еўропе павінны пазбавіцца ад думкі, што толькі мы дапамагаем Украіне», — падкрэсліў прэзідэнт Фінляндыі.
Стуб адзначыў, што з самага пачатку быў прыхільнікам сяброўства Украіны ў Еўрасаюзе і НАТА. Ён дадаў, што цяпер у Еўропе прыблізна 2 мільёны вайскоўцаў, у Расіі — 1,3 мільёна, а ва Украіне — 800 тысяч.