Не толькі «Фламінга»: беспілотнікі ЗСУ другі раз за суткі атакавалі завод у Чэбоксарах
19- 5.05.2026, 19:23
- 14,928
Чувашыя пад ударам украінскіх беспілотнікаў.
Чэбоксары, сталіцу Чувашскай Рэспублікі РФ, паўторна атакавалі беспілотнікі. Як мінімум адзін беспілотнік нанёс удар па прадпрыемстве «ВНІІР-Прагрэс», якое з'яўляецца вытворцам абароненых ад перашкод навігацыйных модуляў «Камета».
Пра гэта сведчаць кадры відавочцаў, якія прааналізаваў OSINT-аналітык Astra. Відэа знятае з праспекта «9-й Пяцігодкі» ў Чэбоксарах з адлегласці каля 1,3 км ад «ВНІІР-Прагрэс».
Кіраўнік Чувашыі Алег Нікалаеў пацвердзіў паўторныя ўдары па Чэбоксарах, але не ўдакладніў месцы траплянняў. Рэгіянальны Мінздароўя паведаміў, што ў выніку начной атакі пацярпелі тры чалавекі. У горадзе часткова перакрыты рух, школы і тэхнікумы пераведзены на дыстанцыйнае навучанне.
У ноч на 5 мая ў Чэбоксарах было зафіксавана траплянне па заводзе «ВНІІР-Прагрэс». Telegram-канал «Exilenova+» дапусціў, што ўдар мог быць нанесены ракетамі «Фламінга».