СМІ: У Геленджыку гарыць танкер з ценявога флоту Расіі
9- 5.05.2026, 21:27
- 14,190
Дым бачны з Наварасійска.
У моры каля расійскага порта Геленджыка гарыць аб’ект, які можа быць танкерам WALER ценявога флоту Расійскай Федэрацыі. Дым ад пажару бачны ў Наварасійску, які знаходзіцца за 30 км.
Інцыдэнт у моры каля Геленджыка адбыўся каля 14–15 гадзін, паведамляе тэлеграм-канал Exilenova+. У расійскім горадзе працягваецца сігнал трывогі, а на фота, зробленых выпадковымі сведкамі, фігуруюць мінімум тры танкеры, прызначаныя для падсанкцыйнай нафты РФ.
Канал апублікаваў серыю фотаздымкаў з розных ракурсаў, якія паказваюць слуп дыму прыкладна за кіламетр ад берага.

Тэлеграм-канал DroneBomber прааналізаваў трафік караблёў каля Геленджыка і ўстанавіў, што можа ісці гаворка пра танкер WALER. Высветлілася, што апошні раз гэты карабель хадзіў пад сцягам Панамы і знаходзіўся ў зоне з каардынатамі 44.513167, 38.009141. Пазначаная кропка — за 5 км на захад ад Геленджыка і за 30 км — на поўдзень ад Наварасійска: у абодвух партах бачаць дым у моры.